«Ангела Бог при Крещении мне дал…»
Такімі словамі з прыгожай песні пачаўся Міхайлаўскі турнір, які ўжо стаў штогадовай традыцыяй у
нашай Васкрэснай школе. Трошкі ўсхваляваны галасок сямігадовага хлопчыка Паўла Стасюка
напамінаў пра Богам пасланага для кожнага з нас анёла Ахоўніка, а Ўльяна Грысевіч, як
сапраўдны анёл зачаравала сваім танцам.
Далей пачалося спартыўнае спаборніцтва каманд, у састаў якіх уваходзілі дзеці і іх бацькі.
Вы бачылі слёзы падлеткаў? Пытанні ў іх вачах. «Чаму? Мы так з табой стараліся…
І зноў наша каманда апошняя. »
Што я магла адказаць? Не разачароўвайся, гэта проста гульня. Ў ёй павінен быць як пераможца,
так і прайграўшы. Атрымлівай асалоду проста ад удзелу ў гульні. У жыцці чалавек павінен
навучыцца выносіць усе выпрабаванні і не здавацца, не апускацца, бачыць пазітыў.
Малыя дзеці яшчэ не заўважаюць выніку, ім бы былі бацькі побач. Калі маме добра, то і яму
таксама ўтульна каля яе.
Але ж мне хочацца адзначыць:
«Мамы, як бы вы не стараліся замяніць бацькоў — не атрымаецца!!! Вы ўзваліце на свае хрупкія
плечы непад’ёмную ношу. Вы
сапраўды «пчолкі». Але ваша самаахвярнасць не патрэбна падлетку. Яму патрэбны плечы бацькі,
каб не адчаяцца ў гэтым жыцці ў якім многа выпрабаванняў.»
Мне, як ўдзельніку доўгачаканага Міхайлаўскага турніру, спадабалася не каманда-пераможца, а
дзьве другія, якія ішлі па выйгрышы амаль побач.
Ў любой сям’і , як камандзе павінен быць галава, гэта мужчына- бацька. Ён павінен ахіліць сваю
сям,ю ад усялякіх бур. Няхай сабе ён не заўжды па выгляду багатыр. Але ў народзе гавораць
«маленькі, затое ўдаленькі» .
Ў гэтых дзвюх камандах былі ЦЭЛЫЯ сем’і. Сем’і: Грысевічаў і Міклашэўскіх, Дацкевічаў і
Краснапольскіх,… Яны былі як сплаў! І хачу заўважыць, што ўдзел яны прымаюць ва ўсіх турнірах.
Малайцы!
Доўгачаканы торт! Салодкі прыз за ўдзел. Хачу дабаўкі! .. Калі ласка!
Эмоцыі цераз край! Ўсё гэта прадоўжыцца дома. Яшчэ не раз будуць успаміны пра ўдзел.
Слава Богу за ўсё!
Пресс-служба прихода.
Михайловский турнир.







