6 мая Праваслаўная царква ўшаноўвае памяць Георгiя Пабеданосца. Асаблiва шануюць яго сяляне, бо святы Юр’я лiчыўся апекуном земляробаў. Шмат вернiкаў сабралася на лiтургiю ў гэты дзень у храме Святых пакутнiц Веры, Надзеi, Любовi i мацi iх Сафii агрогородка Белавежскi Камянецкага раёна . На вадасвятны малебен па традыцыi прыйшоў кiраўнiк гаспадаркi Дуньковiч Аляксандр Аляксеявiч са сваёй армiяй спецыялiстаў. Настаяцель храма iерэй Аляксандр Сычэвiч пазнаёмiў з жыццёвымi подзвiгамi Святога Георгiя. На службе прысутнiчалi 2 iмянiннiкi, якiя атрымалi вiншаваннi з нагоды дня нараджэння i салодкiя падарункi. Картэж машын накiраваўся на палеткi гаспадаркi, якiя асвяцiў iерэй Аляксандр .Спадзяёмся, што добры ўраджай парадуе ўсiх.
Пресс-служба прихода.


