Русская Православная Церковь Московский Патриархат Белорусская Православная Церковь Брестская епархия

Каменецкое благочиние

Брестская епархия, Белорусской Православной Церкви, (Белорусского экзархата Московского Патриархата) (Белорусского экзархата Московского Патриархата)

“Птушкі ўрочышча Манастыр”.

27 мая 2018

Экскурсія арганізавана грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) у межах “Школы бёрдвотчара”, якая ладзіцца ў нашым горадзе і складаецца з 8 тэарэтычных заняткаў і 2 палявых экскурсій.
Бёрдвотчынг – гэта назіранне за птушкамі, цікавы і папулярны ў многіх краінах занятак. Такое хобі дорыць чалавеку радасць і задавальненне, дае магчымасць больш рухацца і разнастаіць сваё жыццё. У школе расказваюць не толькі, як адрозніваць птушак, але і як апранацца для бёрдвотчынгу, складаць маршрут, апісваць птушку, правільна пазначаць яе месцазнаходжанне…
Падчас экскурсіі ўдзельнікі ўбачылі каля 20 відаў птушак (ад сінічак да лебедзяў, буслоў і журавоў, а яшчэ – арла, што лунаў у небе ў карагодзе з іншымі драпежнікамі), даведаліся, як адрозніць іх па галасах, маладых – ад дарослых, самцоў – ад самак, дзе якіх пярнатых можна сустрэць, чым яны харчуюцца, як сябе паводзяць…
Асаблівай цікавосткай экскурсіі стала размова з Андрэем Асташэнем (краязнаўцам і адначасова ўдзельнікам школы), які паведаміў шмат цікавых фактаў з гісторыі Каменца і адкрыў невядомыя старонкі заснавання і знішчэння Васкрасенскага манастыра, які існаваў у 17 стагоддзі на супрацьлеглым ад гістарычнай часткі горада беразе ракі Лясная.
Мерапрыемства прайшло ў межах ініцыятывы “Будзь здаровы з птушкамі!”, якую АПБ рэалізуе ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь” (“БЕЛМЕД”), які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА у партнёрстве з Мі¬ніс¬тэрствам аховы здароўя Рэс¬публікі Беларусь.

Рубрика: Благочиние