Русская Православная Церковь Московский Патриархат Белорусская Православная Церковь Брестская епархия

Каменецкое благочиние

Брестская епархия, Белорусской Православной Церкви, (Белорусского экзархата Московского Патриархата) (Белорусского экзархата Московского Патриархата)

Кветкі для Божай Маці.

17 ноября 2019

На вуліцы хутка вечарэе, наступае цемра. Звычайны восеньскі вечар. Але ён
чымсі адрозніваўся ад тых, якіх многа.
Спытаеце: » Чым?»
А вы паглядзіце на твары людзей, якія спяшаюцца ў храм. У руках дзетак
трымцяць бялюткія ружы, а вочкі праменяцца незвычайным душэўным
цяплом.
— Каму такія цудоўныя кветкі? Напэўна сяброўцы на дзень нараджэння, а
можа матулі? — гучыць пытанне ад прахожых.
— Так , Маці! Сёння свята Каменецкай іконы Божай Маці! — адгукнуліся дзве
дзяўчыны, вучаніцы Васкрэснай школы, якія неслі кветкі руж. Кожная выбрала
свой колер.
— А можна і нам дарослым прынесці свой букецік?
— Чаму не? Яна ўсіх чакае і любіць.
А тут яшчэ на паперці хлопчык сямі гадкоў з дзяўчынкамі такога жа ўзросту
сустракаюць усіх прывітальным словамі:
«Оживает храм душой
Приглашаем в дом родной!»
— Каго мы сустракаем? — заўважыўшы незвычайнае ажыўленне, спыталася
адна з прыхажанак. — Столькі кветак!
А тут трапяткі галасок хлопчыка разнесся:
» Богородица Дева, радуйся…»
Сцішыліся на прыходзе. Слухаюць Ангельскую песню…
Вось вам і адказ на ваша пытанне.
Бацюшкі, адзін за другім спяшаюцца ў храм на службу. І яны слухаюць, як
дзіцячыя галасы, як кветкі складваюцца ў адзін букет праслаўлення
Багародзіцы. Памаліўшыся, блаславіўшы дружную чацвёрку, ідуць правіць
вячэрню.
Кветкі не памяшчаліся ў вялікай вазе. Прыйшлося прынесці яшчэ не адну,
нават вядзерца. Якіх толькі кветак не ўбачыла наша Багародзіца. Тут і ліліі
(любімыя кветкі), хрызантэмы. А руж не злічыць!
А самыя прыгожыя кветкі — гэта ўсмешкі дзяцей, прынесшых свае сэрцы для
нашай Маці Багародзіцы!
Дзень святкавання Каменецкай іконы Божай Маці супаў з днём 105 годдзя
адкрыцця Сімяонаўскага храма. З нагоды гэтай даты , на ахвяраванні
прыхажан быў устаноўлены крыж і высвячаны Ўладыкам Іаанам.
Кветкі для Божай Маці!
Хацелася б каб гэта была яшчэ адна добрая традыцыя ў нашым прыходзе.

Пресс-служба прихода.

Рубрика: Богослужения Миссионерская работа