Храм для кожнага – сям’я.
У нядзелю, 15 лістапада, у спартыўнай зале СШ №2 г. Камянец сіламі
настаўнікаў Нядзельнай школы, што працуе пры царкве прыпадобнага
Сімяона Стоўпніка, адбыўся турнір, прысвечаны святу святога Божага
Архістратыга Міхаіла і ўсіх Нябесных Сіл безцялесных.
Гледзячы, як дружна праходзіў спартыўны Міхайлаўскі турнір,
прыходзіла думка, што сям’я – гэта сіла, якая ахоўвае і робіць шчаслівымі
Выбраныя мужчыны-капітаны праявілі сябе аператыўнымі, моцнымі,
лоўкімі. Уся каманда безадказна падпарадкавалася галаве. Прыгожая палавіна
імгненна реагавала на патрабаванні і яшчэ паспявала ласкавымі ўсмешкамі
падбадзёрваць, калі адбываліся невялічкія шэрахаватасці.
А дзеці… Гэта сапраўдныя кветкі! Іх трэба расціць ў кветніку пад назвай
“сям’я”. Сонейка-мама сагрэе сваім цяплом, дождж-бацька накорміць і
напоіць. Сумесныя бацькоўскія рукі “праполюць”, а нам трэба падтрымаць.
Трэба было толькі самім бачыць дзіцячыя вочы! Часам здараліся
непаладкі-падзенні, дык гэта толькі на хвілінку. Няўрымслівая непаседлівасць
застаўляла дзяцей улівацца ў паток падзей. Яны былі ўпэўнены, што ў любы
Не без хвалявання назіралі бабулі за сваімі ўнукамі. А Бялевіч Валерый,
дзед Веранікі, не застаўся глядзець тэлевізар дома, а прыклаў свае можныя
сілы для ўдзелу ў турніры.
Без цудаў не абышлося! 30-ці кілаграмовы прыгажун-торт быў унесены
прама ў залу. Радасці дзяцей не было межаў! Яны бегалі, смяяліся, скакалі
вакол яго. Некаторыя хацелі паспрабаваць пальчыкам, ці ён сапраўдны. Усе
хацелі сфатаграфавацца з ім.
Як гэты вялізарны пірог быў дастаўлены айцом Сергіем, і колькі
кулінарных майстроў стваралі гэты шэдэўр, засталося па-за кадрам.
Гэта прыемная смаката была з задавальненнем з’едзена адной дружнай
сям’ёй – удзельнікамі “Міхайлаўскага турніра”. Жадаючым можна было ўзяць
кавалачак пірага дадому і пачаставаць тых, хто не змог прыйсці.
Якая каманда перамагла? – Гэта стала не так важна. Затое на адным
дыханні можна сказаць:
Перамагла сям’я.
Святы Божа Архістратыг Міхаіл! Беражы сям’ю ад усіх напасцяў!

Пресс-служба прихода.
 rff0sgk4xfo

Михайловский турнир.